Народные новости Витебска

У Віцебскай вобласці ліквідуюць палову ільнозаводаў

Пра неабходнасць скарачэння колькасці ільнозаводаў з 20 да 10 заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка на чарговым паседжанні. Якое адбылося 26 красавіка.

Скарачэнне і ліквідацыя чакае таксама шэраг іншых дзяржаўных прадпрыемтсваў, якія не прыносяць прыбытак. "Пора прекратить поддерживать предприятия, которые работают на государственных "подпорках",— кажа Уладзімір Андрэйчанка.

Доля стратных прадпрыемстваў за першы квартал склала: у будаўніцтве — больш за 50%, у мяса- і малакаперапрацоўцы — 48%, у гандлі — 40%. Гэта пры тым, што на тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемстваў вобласці было затрачана амаль 80 мільярдаў рублёў.

Увогуле, па дадзеных упраўлення эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прыбыткі прадпрыемстваў вобласці з пачатку 2007 году скараціліся на 20%, а рэнтабельнасць паменшылася з 14% у 2006 г. да 8%.