У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу

У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу, працягласць якой складае 40 метраў. Яна дазваляе развіць хуткасць мініацюрных аўтамашын да 70 кіламетраў у гадзіну. У гэтыя выходныя, 28-29 красавіка, тут праходзяць першыя спаборніцтвы – міжабласны турнір па аўтатрасаваму мадэлізму. У іх удзельнічаюць сем каманд з Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы, Барані і сталіцы. Удзельнікам – ад 10 да 22 гадоў.

Правядзенне такога буйнога для Оршы турніра стала магчымым дзякуючы кіраўніку станцыі юных тэхнікаў Міхаілу Усцінаву і кіраўніку гуртка аўтамадэльнага спорта Генадзю Ражкевічу. Гэту самую доўгую трасу ў краіне стварылі яны сваімі высілкамі, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ