У Віцебску напярэдадні першамайскіх святаў на гарадскіх маршрутах з’явіліся сем новых аўтобусаў павялічанай умяшчальнасці "МАЗ-105".
Як паведаміў намеснік дрэктара аўтапарка №1 Генадзь Лагун, сёлета прадпрыемства ўжо атрымала па лізінгу 11 аўтобусаў “МАЗ-103” и “Радзімічы”, якія замянілі бензінавыя "ЛАЗы" і "Ікарусы", што адпрацавалі больш за 15 гадоў. Яны нават не падлягаюць рамонту (гэта эканамічна стратна) і будуць проста спісвацца. І калі летась на змену старым аўтобусам прыйшло 30 машын вытворчасці Мінскага аўтазавода, то ў 2007 г. з’явіцца 32 новых аўтобусы.
Усяго Віцебскі аўтапарк налічвае 260 аўтобусаў. Штодзень на гарадскія вуліцы выходзіць каля 90 адзінак транспарта, паведамляе БелТА.