Студэнты правядуць кірмаш
Заўтра, 4 траўня, на плошчы Тысячагоддзя ў Віцебску з 9 да 15 гадзін пройдзе традыцыйная выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці.
Навучэнцы школ і вучылішч прапануюць пакупнікам тавары, зробленыя ўласнымі рукамі: сувеніры, швейныя вырабы, вырабы з дрэва і металу. Будуць гандляваць таксама саджанцамі, сельгаспрадуктамі і харчовымі таварамі. Кошты абяцаюць “студэнцкія”.