Рэканструкцыя Летняга амфітэатра хутка скончыцца
“Будоўля стагоддзя” у Віцебску – рэканструкцыя Летнега амфітэатра – неўзабаве скончыцца. Плануецца, што ўсе працы будуць завершаны да 15 чэрвеня. Зараз на амфітэатры ідзе мантаж элементаў пакрыцця даху над глядзельнай залай. Пліты гэтага пакрыцця ў залежнасці ад асвятлення здольныя мяняць колер – ад белага да залацістага.
Чакаецца, што з дахам канчаткова “разбяруцца” да канца траўня. Як паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктара Пятрушу, з заканчэннем мантажа пакрыцця будзе выканана амаль 90% прац па рэканструкцыі галоўнай сцэнічнай пляцоўкі фестываля. Застануцца дробязі – усталяваць гукавое і асвятляльнае абсталяванне, прыбраць навакольную тэрыторыю.
А ў ліпені, як і шмат гадоў запар, Віцебск цяжка ўздыхне: “Панаехала гасцей з іншаземных абласцей...”