Латвія абвяргае інфармацыю аб спыненні падачы дызпаліва з Беларусі
Пастаўкі дызельнага паліва ў латвійскі порт Вентспілс праз Беларусь ні на імгненне не перарываліся, і трубаправод ні на хвіліну не перакрываўся з-за уцечкі, якая адбылася ў Бешанкоўскім раёне 5 траўня. Пра гэта паведаміла агенцтву LETA прэс-сакратар Ventspils nafta (VN) Гундэга Варпа.
У суботу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведаміла, што нафтаправод Унеча-Вентспілс, які належыць расійскай кампаніі “Транснафтапрадукт”, закрыты з-за уцечкі. Сп. Варпа паведаміла, што ў месцы, дзе адбылася ўцечка праходзіць два трубаправоды: так званы стары, на якім здарылася аварыя, і акружны, праз які і працягваецца перапампоўка дызваліва ў Латвію.
Нагадаем, прарыў трубаправода, калі выцекла каля 5 тон нафтапрадуктаў, адбыўся 5 траўня каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна, паблізу таго месца, дзе ў сёлета ў сакавіку ўжо адбылася падобная буйная аварыя з разлівам дызельнага паліва.