У Сянно сёння адкрыўся фітнэс-клуб. У горадзе з 8-тысячным насельніцтвам гэта першая падобная спартовая ўстанова. Тут ёсць трэнажорны зал і зал для заняткаў шэйпінгам і аэробікай. У памяшканні зроблены еўрарамонт.
На гэтыя мэты з раённага бюджэту пайшло больш за 50 мільёнаў рублёў. А трэнажоры на суму 7 мільёнаў рублёў набытыя за кошт спонсараў. У фітнэс-клубе будуць праводзіцца спецыяльныя заняткі з навучэнцамі мясцовай спартыўнай школы. Для іх гэта паслуга будзе бясплатнай.
Планы мясцовых уладаў шырокія: сёлета ў Сенненскім раёне думаюць стварыць біятлоннае стрэльбішча і лыжаролерную трасу. Апроч таго, у Сянно збіраюцца распачаць рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплекса, гісторыка-культурнага музея і раённага Дома культуры.
Паводле БелТА.