9 / мая / 2007

    Віцебск ушанаваў сваіх ветэранаў

    09/5/07 •

    Сёлета на святкаванне Дня Перамогі ў цэнтры Віцебска сабралася не так шмат людзей, як два гады таму, калі адзначалася 60-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зусім мала было і герояў свята – вэтаранаў. У натоўпе людзі казалі: “Да, раней было сапраўды свята. А цяпер... Колькі іх засталося, тых ветэранаў...” Яно і зразумела, бо тым, каму […]

    В’етнамка абдурыла віцебскіх прадпрымальнікаў амаль на 100 тысяч долараў

    09/5/07 •

    Пракуратура Віцебскай вобласці завяла крымінальную справу на жыхарку В’етнама Фан Тхі, якая ўзяла ў пазыку ў віцебскіх прадпрымальнікаў амаль 92 тысячы долараў і больш за 6 мільёнаў рублёў. Затым махлярка знікла. Следства ўстанавіла, што яна вярнулася на радзіму. Фан Тхі  лёгка абвяла вакол пальца ажно 18 спагадлівых да яе бяды беларусаў. Нават распіскі ім напісала, […]

    На плошчы Перамогі сёння пройдзе не толькі мітынг, але і вернісаж мастакоў

    09/5/07 •

    У Віцебску святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 62-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, распачнуцца сёння а 10 раніцы. Па традыцыі калона ветэранаў, грамадскасці, прадстаўнікоў працоўных і навучальных калектываў рушыць з плошчы Леніна і ўрачыста пройдзе праз цэнтр горада да плошчы Перамогі. У 10.45. тут пачнецца мітынг і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента воінам-вызваліцелям “Тры […]

    “Золатам” заззяў і купал Свята-Георгіеўскага храма ў Віцебску

    09/5/07 •

    Як нядаўна паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, купал з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе пазалоту, устанавілі на Свята-Дабравешчанскай царкве, што знаходзіцца на набярэжнай Дзвіны на плошчы Тысячагоддзя. Убіраць у “золата” мясцовыя храмы апошнім часам у Віцебску стала модна. З такого ж матэрыялу зроблены адноўленыя купал і крыж Свята-Георгіеўскай царквы, якая стаіць недалёка ад гатэля “Лучоса”.