Народные новости Витебска

На плошчы Свабоды ў Віцебску зноў працуе экскаватар

На месцы дзе калісьці быў Свята-Мікалаеўскі сабор, а раней касцёл Святога Язэпа і езуіцкі кляштар сёння ў 14:00 аднавілі земляныя працы. Экскаватар зноў працуе над катлаванам, удакладненыя памеры якога сягаюць блізу 7 метраў даўжыні і 5 метраў шырыні і глыбіні.

За паўгадзіны да таго аб’ект па ўсталяванню каналізацыйнага калодзежа ў цэнтры горада зноў наведаў старшыня гарвыканкаму Пётр Драздоў. На жаль, “Народныя навіны Віцебска” не змаглі даведацца ці прадпрымаў кіраўнік віцебскай адміністрацыі якія-небудзь захады, каб выратаваць ад знішчэння гістарычную спадчыну даручанага яму горда.


На месца працаў увесь час пад’язджаюць дарагія іншамаркі з адмысловымі нумарамі. Часам начальнікаў розных рангаў на пляцоўцы збіраецца больш чым шараговых працаўнікоў.