Працы на плошчы Свабоды ў Віцебску прыпыненыя
Працы па правядзенню каналізацыі на плошчы свабоды ў Віцебску, пад час якіх былі пашкоджаныя парэшткі муроў езуіцкага кляштара і ўзнікла пагроза для парэшткаў касцёла Святога Язэпа (Свята-Мікалеўскі сабор), прыпыненыя да 21 траўня.
Пра гэта ўчора ў прыватнай размове паведаміў адзін з буравікоў. Па яго словах засталося пракласці трубу ў бок вуліцы Леніна, дзе будзе выкапаны яшчэ адзін катлаван каб злучыць яе з магістраллю каналізацыі. Перапынак звязаны з тым, што чакаюць археолагаў пад наглядам якіх будуць даводзіць справу да канца.
Нагадаем, што працы па пракладцы дзюкера пачаліся ў пятніцу 11 траўня. На плошчы Свабоды выкапалі катлаван на месцы дзе былі будынкі езуіцкага кляштара і пашкодзілі часткі сцен, якія засталіся пасля падрыву культавага комплексу ў 1957 г.