Народные новости Витебска

Полацк можа стаць горадам-музем

Полацку можа быць нададзены статус горада-музея. Яшчэ ўзімку Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рэкамендаваў Міністэрству культуры хадайнічаць аб гэтым перад Саветом Міністраў Беларусі. Зараз у гэтым накірунку працуе Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Калі пытанне вырашыцца станоўча, то Полацк стане першым у Беларусі горадам-музеем. Падобныя гарады ёсць у іншых краінах. Напрыклад, у Расіі такі статус мае Суздаль.

Палачане ганарацца сваімі музеямі (адзін музей беларускага кнігадрукавання чаго каштуе!). Зараз іх у горадзе адзінаццаць, і чакаецца, што з’явяцца новыя. Не так даўно ў выдавецтве “Беларусь”  пабачыла свет цікавая кніга – фотаальбом “Полацк музейны”. Багата ілюстраванае выданне знайшло сваіх чытачоў не толькі на радзіме, але ў іншых краінах.