Цябе пасадзяць, а ты не крадзі…
У Віцебску супрацоўнікі аддзела па ідэалагічнай працы ўпраўлення кадраў УУС аблвыканкама правялі першую экскурсію па СІЗА №2 для супрацоўнікаў ДАІ. Цягам месяца праз камеры следчага ізалятара плануецца правесці ўсіх аўтаінспектараў Віцебскай вобласці.
Падобным чынам віцебскія міліцэйскія чыноўнікі ажыццяўляюць прафілактыку злачыннасці сярод супрацоўнікаў. Мяркуецца, што калі інспектары ДАІ нюхнуць “парашы”, дык сто разоў падумаюць, перад тым як узяць хабар.