Віншуем палачан з юбілеем горада!

Сёння, 18 траўня, у Міжнародны дзень музеяў, у Полацку распачаліся святочныя імпрэзы, прымеркаваныя да 1145-годдзя гэтага найстаражытнейшага беларускага горада. Урачыстасці будуць доўжыцца ажно два тыдні і скончацца 3 чэрвеня.

Народныя навіны Віцебска” віншуюць палачан, а таксама ўсіх беларусаў, якія любяць горад Рагвалода, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны, святой Еўфрасінні, са святам! Няхай квітнее Полацк і будуць шчаслівымі ягоныя жыхары! Даўно заўважана, што ў гэтым горадзе жывуць самыя адданыя патрыёты сваёй бацькаўшчыны, якія вельмі ганарацца тым, што нарадзіліся тут. З полацкіх людзей тым жа віцябчанам можна браць прыклад адданасці беларускім каштоўнасцям і любові да Радзімы.     

Меткі:

Чытайце яшчэ