19 / мая / 2007

    З. Пазняк пра У. Плешчанку: “Ягонае жыццё было пасвячэннем Беларусі”.

    19/5/07 •

    Сябры і аднадумцы з розных гарадоў Беларусі – Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка, Сянно, Мінска, Горак – ушанавалі сёння, 19 траўня, памяць аднаго са старэйшых фронтаўцаў, былога старшыні абласной арганізацыі КХП БНФ Уладзіміра Плешчанкі, які пайшоў з жыцця год таму. На могілкі ў вёсцы Друкава, што недалёка ад Віцебска, ішла шматлюдная жалобная працэсія пад некалькімі вялікімі […]

    У Віцебску зноў руйнуюць плошчу Свабоды

    19/5/07 •

    Позна ўвечары 18 траўня, калі сцямнела, на плошчы Свабоды аднавіліся працы па пракладцы каналізацыі. Трактары пры дапамозе адмысловых прыстасаванняў рэжуць ды ламаюць асфальт на тым месцы, дзе будзе яшчэ адзін катлаван. Нагадаем, што на гэтым месцы раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа, які ў 19 стагоддзі быў перабудаваны ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор. Пад […]

    Сцяг у гонар Уладзіміра Плешчанкі

    19/5/07 •

    Позна ўвечары 18 траўня на рагу вуліц Праўды і Церашковай у Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай. Ён лунаў на лініі электраперадач пад напругай прыкладна 110 тысяч вольт. Як распавёў мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: “Да гадавіны смерці Уладзіміра Плешчанкі. Вечная памяць герою. Мірон”.