У Віцебску зноў руйнуюць плошчу Свабоды
Позна ўвечары 18 траўня, калі сцямнела, на плошчы Свабоды аднавіліся працы па пракладцы каналізацыі. Трактары пры дапамозе адмысловых прыстасаванняў рэжуць ды ламаюць асфальт на тым месцы, дзе будзе яшчэ адзін катлаван.
Нагадаем, што на гэтым месцы раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа, які ў 19 стагоддзі быў перабудаваны ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор. Пад асфальтам захаваліся парэшткі сценаў і фундамент помніка архітэктуры, якія знішчаюцца пры правядзенні земляных працаў.