Нагадаем, што на гэтым месцы раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа, які ў 19 стагоддзі быў перабудаваны ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор. Пад асфальтам захаваліся парэшткі сценаў і фундамент помніка архітэктуры, якія знішчаюцца пры правядзенні земляных працаў.