У Віцебскай вобласці катастрафічна падаюць даходы ад падаткаў
За чатыры месяцы 2007 году ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці паступіла падаткаў на 12,6% або на 114,8 мільярды рублёў меней, чым за такі ж перыяд 2006 г.
Нагадаем, што па выніках першага квартала розніца была толькі на 4,3%, гэта значыць за красавік збор падаткаў знізіўся яшчэ на 8,3%.
Найбольшыя паступленні складаюць выплаты дзяржаўных прадпрыемстваў (83,4% кансалідаванага бюджэту вобласці), аднак найлепшы тэмп росту падатковых выплат забяспечваецца арганізацыямі недзяржаўнай формы ўласнасці, ад якіх дадаткова паступіла 25 мільярдаў рублёў.
За апошні месяц запазычанасць па падатках узрасла на 1,3 мільярды рублёў і складае 87,6 мільярды рублёў. Найбольш вінаватымі застаюцца ААТ “Аршанскі піваварэнны завод” (7,6 млрд. руб.), ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс” (3,7 млрд. руб.), ААТ “Чырвоны кастрычнік” (3,4 млрд. руб.) і ААТ “КІМ” (3,2 млрд. руб.).