Сёння ў Віцебску адбыўся паказ калекцый адзення дзелавога стылю для школьнікаў. Свае навінкі прадставілі айчынныя швейныя прадпрыемствы. Іх высока ацанілі педагогі. Але не самі дзеці...
Мадэлі для хлопчыкаў і дзяўчат прапаноўвалі Баранавіцкая швейная фабрыка "Баравчанка", бабруйскае прадпрыемства "Славянка", швейныя фабрыкі "Юнона" (Маладзечна), "Надзея" (Брэст), "Элиз" (Дзяржынск) і "Свiтанак" (Орша). На паказ прыйшлі бацькі школьнікаў, кіраўнікі школ і мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі, а таксама прадстаўнікі гандлю. Падобны паказ адбыўся ў Віцебску і летась.
Асобна адзначым, што рэдка якая з мадэляў адзення, што прапаноўваюць вучням беларускія швейныя фабрыкі, адпавядае сучасным накірункам падлеткавай моды - тынейджэр хоча быць стылёвым і ў строгім касцюме. Асабліва гэта тычыцца касцюмаў для хлопчыкаў, не кажучы ўжо пра юнакоў. Да таго ж, медыкі робяць заўвагі да тканін, з якой шыюць вопратку для школьнікаў. А па-трэцяе, шкаляры не дужа, каб жадалі хадзіць у школу строга па форме. Гальштук ды піджак не модныя ў іхнім асяродку. Вось і сядяць на занятках у шырокіх штанах з мноствам кішэняў, майках ці швэдарах, а дзявоткі - у міні-спаднічках. Але не гэта ж галоўнае. Няхай будзе хоць іракез на галаве, абы там мазгі былі!