23 / мая / 2007

    Маланка трапіла ў двух пастухоў

    23/5/07 •

    Учора падчас навальніцы ад разраду маланкі пацярпелі адразу два пастухі. Яны пасвілі быдла каля вёскі Старыя Шарабаі Глыбоцкага раёна. Але, дзякаваць Богу, нябесная зладзейка не нанесла ім асаблівай шкоды.

    Віцебская гарадская арганізацыя ГА БНФ «Адраджэнне» прапанавала ўладам аб’явіць мемарыялам лес пад Віцебскам, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій

    23/5/07 •

    Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне» накіравала ўчора, 22 траўня, заяву на імя старшынііцебскага райвыканкама Івана Вазміцеля.  У звароце прапаноўваецца надаць статус мемарыяла лесу каля вёскі Паляііцебскага раёна, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій. В В

    КДЦ “Віцебск” запрашае на “Вясенні баль”

    23/5/07 •

    Сёння ў КДЦ “Віцебск” адбудзецца “Вясенні баль”, у якім прымуць удзел 12 мастацкіх і творчых калектываў культурна-дзелавога цэнтра. Падобнае мерапрыемства, калі разам адначасова збяруцца столькі калектываў, якія дзейнічаюць пры гэтай установе, адбудзецца ў абласным цэнтры ўпершыню. І хоць вы не Папялушка і няма ў вас карэты і дапамогі добрай чараўніцы, але на баль збірайцеся! Пачатак […]

    22 траўня вярнуўся дадому Павел Севярынец

    23/5/07 •

    Моладзевага актывіста, які адбыва ў пакараннеу выглядзе абмежавання волі за арганізацію пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму, згодна рашэнню Наваполацкага гарадскога суда вызвалілі умоўна-датэрмінова з фармуліроўкай “за прыкладныя паводзіны”. Дарэчы, два месяцы таму Паўлу было адмоўлена ва умоўна-датэрміновым вызваленні таму, што ён адмовіўся пакаяцца у сваіх дзеяннях. Дадому Павел прыехаў а сёмай вечара, па дарозе адзначыўшыся […]

    Знаходкі “чорных капацеляў” будуць экспанавацца ў Сафійскім саборы ў Полацку

    23/5/07 •

    Напрыканцы лютага ўсе СМІ паведамлялі пра тое, што міліцыя Полацка затрымала двух “чорных капацеляў”, якія хацелі збыць гісторыка-культурныя каштоўнасці, знойдзеныя імі падчас незаконных археалагічных раскопак. У злачынцаў тады канфіскавалі шмат рэчаў, якія перадалі ў фонды Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Там яны знаходзяцца на часовым захаванні. Чакаецца, што знаходкі будуць экспанавацца на выставе ў Сафійскім саборы. […]

    У Лепелі ўсталявалі валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад

    23/5/07 •

    У цэнтральным парку Лепеля ўсталявалі амаль 10-тонны камень-валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад – 1439 г. Можна ганарыцца, што невялічкі райцэнтр на Віцебшчыне, якім некалі валодаў выбітны палітычны і дзяржаўны дзяч Леў Сапега, мае цяпер такі мемарыяльны знак, ды яшчэ зроблены са старажытнага  прыроднага матэрыялу.