Дарэчы, два месяцы таму Паўлу было адмоўлена ва умоўна-датэрміновым вызваленні таму, што ён адмовіўся пакаяцца у сваіх дзеяннях.
Дадому Павел прыехаў а сёмай вечара, па дарозе адзначыўшыся у Першамайскім РАУС. Маці, Таццяна Яўгенаўна, напякла для сына сваіх адмысловых пірагоў з тварагом.
Павел прабыў дома некалькі гадзін, а потым на цягніку з’ехаў у Мінск. Там у яго запланавана прэсавая канферэнцыя ды сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам. Паводле словаў Паўла, у Віцебск ён вернецца бадай што толькі пасля суда над маладафронтаўцамі.
Сваё вызваленне Павел звязвае з тым, што бліжэйшім часам у Еўропе будзе разглядацца пытанне па прэферэнцыяў для Беларусі. Вызваліўшы палітзняволеных, у прыватнасці, Севярынца і Мікалая Статкевіча, які таксама выйшаў на волю 22 траўня, беларускія улады дэманструюць, што гатовы пайсці на саступкі Захаду. Спадар Севярынец спадзяецца, што хуткім часам могуць быць вызвалены усе палітзняволеныя.
У вёсцы Малое Сітна, дзе Павел адбываў пакаранне, засталася адна істота, па якой ён будзе сумаваць. Гэта паласаты кот Партызан, якога Павел прыручыў, вылечыў ад кашачых хваробаў ды адкарміў рыбкай. Ці будзе сумаваць кот, невядома. Жадаючых даглядаць яго у вёсцы хапае.