Народные новости Витебска

Віцебская гарадская арганізацыя ГА БНФ «Адраджэнне» прапанавала ўладам аб’явіць мемарыялам лес пад Віцебскам, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій

Віцебская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне» накіравала ўчора, 22 траўня, заяву на імя старшынііцебскага райвыканкама Івана Вазміцеля.  У звароце прапаноўваецца надаць статус мемарыяла лесу каля вёскі Паляііцебскага раёна, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій. В В

Як ужо паведамляў наш сайт, дэмакратычныя актывісты Віцебска напрыканцы красавіка наведалі гэтае месца, каб ушанаваць памяць ахвяр рэпрэсій. “Па сведчаннях мясцовых жыхароў, тут, у гэтым лесе НКВД, магчыма, у 1937-1941 гадах праводзіў масавыя расстрэлы людзей», – кажа старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

У лісце адзначаецца, што «гэта месца абазначана памінальным крыжам, але ніякім чынам не абазначана рашэннямі мясцовых уладаў”. Віцебская гарадская арганізацыя ГА БНФ «Адраджэнне» прапаноўвае ўсталяваць на аўтамабільнай дарозе  Віцебск – Ліёзна ўказальны знак «Мемарыял Паляі», а таксама ўзгадваць пра гэту трагедыю на ўроках гісторыі ў мясцовых школах.  Апроч таго, актывісты аб’яднання прапаноўваюць раённым уладам  дапамогу ў зборы гістарычных матэрыялаў па гэтай тэматыцы і выданні брашуры пра падзеі на гэтым месцы.