Футбольны клуб “Віцебск” нарэшце перамог

Аутсайдэр чэмпіяната Беларусі па футболе клуб “Віцебск”, нарэшце, дасягнуў першай перамогі. Учора, 23 траўня, у матчы сёмага тура наша каманда з лікам 1:0 выйграла ў “Дынама” (Брэст). Гол, які ашчаслівіў віцебскіх заўзятараў, забіў Ірха.

Такім чынам, зараз у вышэйшай лізе няма клубаў з нулём у графе “перамогі”. У нацыянальным чэмпіянаце па-ранейшаму лідзіруе БАТЭ, у якога 18 ачкоў. Але ўсё адно “Віцебск” са сваімі шасцю ачкамі пляцецца трэцім з канца табліцы. Меней ачкоў толькі ў “Мінска (5) і “Нафтана” (4).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ