Народные новости Витебска

Паставы зноўку зазвіняць цымбаламі ды гармонікамі

У Паставах з 8 па 10 чэрвеня пройдзе міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік!”.  Сёлетні фэст юбілейны – пятнаццаты па ліку. І збярэ ён народныя калектывы з васьмі краін: Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Малдовы, Украіны, Польшчы ды Славакіі.

Адной з самых значных падзей фэсту стане закладка валуна на тым месцы, дзе ў 2009 годзе – спецыяльна да 600-годдзя Пастаў – будзе ўсталяваны помнік. Упершыню на свяце выступяць ансамбль “Песняры” і калектывы, якія станавіліся лаўрэатамі за апошнія 10 гадоў. Жыхары горада пабачаць таксама карнавальнае шоу і іншыя прыгожыя відовішчы, змогуць наведаць кірмаш народных рамёстваў. І канешне, адбудуцца традыцыйны конкурс “Хто каго?”, гала-канцэрт пераможцаў і канцэрт духоўнай музыкі.

Арганізатары фэсту – Пастаўскі райвыканкам, Міністэрства культуры беларусі і ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама.

Паводле БелТА.