У Віцебску прайшоў бээрэсэмаўскі канцэрт «За независимую Беларусь!»
Сёння, 26 траўня, у Віцебску адбыўся шэраг мерапрыемстваў у межах рэспубліканскай акцыі «За независимую Беларусь!», якую з 19 траўня па 3 ліпеня па ўсёй краіне ладзяць Міністэрства культуры і БРСМ.
З раніцы на пляцоўцы каля КДЦ “Віцебск” прайшоў канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці. Працавалі гандлёвыя шэрагі і атракцыёны. Мерапрыемствы пад дэвізам «За независимую Беларусь!» адбыліся не толькі ў цэнтры, але і ў мікрараёнах горада і ўстановах адукацыі.
А 16-ай у КДЦ распачаўся канцэрт, у якім удзельнічалі Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Мікалай Скорыкаў, Алена Грышанава, Аляксей Хлястоў, Ірына Сапунова і іншыя выканаўцы.
Многім віцябчанам было весела на гэтым свяце... На жаль, у нас мала хто задумваецца над сэнсам прапагандысцкіх акцый, якія ладзіць дзяржава.
Напярэдадні, 25 траўня, падобны канцерт адбыўся на плошчы Свабоды ў Полацку.