Сёння, 27 траўня, праваслаўныя хрысціяне адначаюць адно з самых вялікіх святаў – Тройцу. У яе ёсць яшчэ адна назва – Пяцідзесятніца, бо Тройца адначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. У гэтае свята ўшаноўваецца ўся Святая Тройца: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Святы Дух. У гэты дзень праваслаўныя традыцыйна ўпрыгожваюць свае дамы і храмы зяленымі галінкамі раслін і кветкамі. Напярэдадні Святой Тройцы прынята памінаць нябожчыкаў, наведваць іхнія могілкі.