Мілінкевіч адмовіўся ад сустаршынёўства ў палітрадзе аб’яднаных дэмсілаў

Учора, 27 траўня, адразу пасля сканчэння працы Кангрэса дэмсілаў, прайшло пасяджэнне новай палітрады. На ёй зацвердзілі кандыдатуры чатырох сустрашыняў. Напачатку планавалася, што іх будзе пяць, але кіраўнік руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ад пасады сустаршыні.

Такім чынам, сустаршынямі сталі лідэры АГП Анатоль Лябедзька, партыі БНФ Вінцук Вячорка і ПКБ Сяргей Калякін, а таксама выконваючы абавязкі старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. За кожным з іх будзе замацаваны канкрэтны накірунак працы. Які дакладна, вызначаць пазней. На думку С.Калякіна, Мілінкевіч, адмовіўшыся балатавацца ў склад палітрады, парушыў ранее дасягнутыя пагадненні. На наступнае пасяджэнне палітрада збярэцца ў бліжэйшыя дні. 

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ