У Полацку адчыняецца пастаянна дзеючая выстава Нінель Шчаснай
Вядомая беларуская мастачка Нінель Шчасная, якая нарадзілася і вырасла у Полацку, а зараз з’яўляецца яго ганаровай грамадзянкай, вырашыла зрабіць роднаму гораду падарунак. Сёння, з блаславення Мітрапаліта Філарэта, тут адчыняецца пастаянна дзеючая выстава Нінель Шчаснай. Экспазіцыю, якая складаецца больш як з пяцідзесяці работ мастачкі, кожны жадаючы зможа наведаць бясплатна!
Нінель Шчасная працуе ў жанры карцiны, партрэта, пейзажа, нацюрморту, а таксама ў галiне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, у станковай i кнiжнай графiцы. Работы яе выкананы рознымi тэхнiкамi i на розных матэрыялах, у тым лiку на метале, на дрэве, на шкловалакне... Мастачка увесь час займаецца пошукам новых матэрыялаў, тэхнiк, светапогляду. Асноўнае месца ў яе творчасцi займае ўзаемадзеянне чалавека з навакольным асяроддзем, прыродай, космасам.