У Віцебску стыхія будуе барыкады
Скандынаўскі антыцыклон прынёс у Віцебск не толькі прахалоду, але і разбурэнне. Першыя ж павевы свежага ветру зламалі на праспекце імя Чарняхоўскага досыць вялікую яблыню.
Паваленая дрэва, якое расло побач з домам №4, сягала больш 10 м вышыні і поўнасцю перагарадзіла адзін з тратуараў праспекта Чарняхоўскага. Толькі цудам крона падаючай яблыні не зачапіла дроту тралейбуснага маршруту №4 — самага запатрабаванага ў Віцебску.
Па словах жыхароў дома №4 дрэва павалілася блізу 15 гадзін дня. У 20 гадзін вечара яно працягвала ляжаць на тым жа месцы, поўнасцю блакуючы праход па тратуары. Пешаходы вымушаныя абыходзіць перашкоду па праезджай частцы праспекта імя Чарняхоўскага, а гарадскія службы не рупяцца ліквідаваць наступствы стыхіі.