Зорка Міхаіла Закалінскага загарэлася не сёння на Докшыцкім небасхіле. Яго імя, імя вучня Докшыцкай сярэдняй школы №1, добра вядома нашым чытачам. Міша – неаднаразовы пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы.
У гэтых дасягненнях, безумоўна, першую ролю адыгралі гены юнака і вядома ж, яго настаўнікі матэматыкі: Святлана Уладзіміраўна Сенчык і Галіна Пятроўна Шугальская. Апошняя пераняла эстафету ў гэтым навучальным годзе і планку поспеху не апусціла – сёлета Міша прывёз з Мінску дыплом ІІІ ступені.
Міша – хлопец вельмі старанны, праяўляе вялікую зацікаўленасць да вучобы. У ім жыве тое, без чаго не пакараюцца ні вяршыні навукі, ні наогул вяршыні – у ім жыве прага да перамогі. Міша, безумоўна, марыў трапіць у міжнародную каманду, але для гэтага трэба было заваяваць дыплом І ці ІІ ступені. Не атрымалася. І тут прычынай стала не толькі тое, што былі моцныя сапернікі, але і іншыя фактары аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару. Мішу Неба надзяліла талентам і вялікай працаздольнасцю. А гэта так многа. Ён выдатна займаецца па ўсіх прадметах.
“Спакойны, ураўнаважаны, задумлівы, летуценны, асаблівы хлопчык” – гэтыя і шмат яшчэ добрых слоў пачула ад дырэктара школы У.П. Арцімёнка пра юнака. Міша з тых, пра каго кажуць “увесь у сабе: яго жыццё – гэта камп’ютэр, інтэгралы, кнігі... Гэта вялікі і дзіўны ўласны свет – свет яркай адоранай душы. Шчасця табе, Міша, і ўдачы на нялёгкім шляху навукі.
“Родныя вытокі”