Вясковым бюджэтнікам падвысяць заробак
На 20% павысяць заробак кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнага абслугоўвання, якія фінансуюцца з бюджэту і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, за выключэннем пасёлкаў гарадскога кшталту і райцэнтраў.
Указ прэзідэнта пра гэта прыняты 1 чэрвеня 2007 г., а ў сілу ўступае з 1 ліпеня 2007 г. Такім чынам дзяржава спрабуе замацаваць кваліфікаваныя кадры ў сельскай мясцовасці, бо не сакрэт, што, адбыўшы “размеркаванне”, маладыя спецыялісты бягуць у буйныя гарады.