Полацкія чыгуначнікі першыя ў Беларусі ўжылі мікрапрацэсарную цэнтралізацыю
12 чэрвеня на станцыі Полацк упершыню на Беларускай чыгунцы ўведзена ў эксплуатацыю прыстасаванне мікрапрацэсарная цэнтралізацыі на пасту электрычнай цэнтралізацыі.
Як паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі выкарыстанне сучасных мікрапрацэсарных тэхналогій дазволіць падвысіць бяспеку руху цягнікоў, знізіць эксплуатацыйныя выдаткі і палепшыць умовы працы.
Усталяванае ў Полацку прыстасаванне распрацаванае ў Чэхіі, дзе закупілі і значную частку камплектуючых. Асобныя вузлы абсталявання сабраныя на Брэсцкім электратэхнічным заводзе, дзе ў будучым пры дапамозе чэшскіх вытворцаў плануюць наладзіць выраб сістэмы цалкам.