Аварыя здарылася на перакрыжаванні вуліц Леніна і Гогаля, дзе знаходзіцца шэраг будынкаў з офісамі. Да месца здарэння ў хуткім часе прыбылі дзве машыны “Хуткай дапамогі”, якія, па словах сведкаў, забралі аднаго пацярпелага з аўтобуса і двух — з “Газэлі”. У выніку аварыі транспартныя сродкі атрымалі лёгкія пашкоджанні.
Падрабязнасці высвятляюцца.