На “Басовішча” з Еўрарадыё!
19-21 ліпеня у польскім горадзе Grodek у 18-ты раз пройдзе фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", дзе выступяць маладыя канкурсанты і рок-зоркі з Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны. Віктарына "На Басовішча з Еўрарадыё!" дае шанец трапіць на фэст бясплатна.
Пераможцы першага і другога тура віктарыны ўжо атрымалі бясплатныя паездкі на "Басовішча" (гл. тут і тут ). Але ў нашым аўтобусе засталося яшчэ адно вольнае месца! Яго выйграе той, хто найбольш хутка і дакладна адкажа на пытанні трэцяга тура, прысвечаныя гісторыі фестываля. Адказы прымаюцца да 26 чэрвеня 20.00 на адрас [email protected] або праз форму, якая знаходзіцца ніжэй на гэтай старонцы.
А калі вы ўсё ж такі хочаце патрапіць на фестываль, а перамагчы не ўдасца, пішыце на скрыню [email protected] або тэлефануйце 8 (029) 622 57 20 або 8 (029) 578 97 08 і атрымайце інфармацыю, як найпрасцей даехаць на Басовішча.
Як і ў папярэдніх двух турах, кожны ўдзельнік віктарыны атрымае ад нас падарунак!