У Полацку знайшлі самую старажытную выяву Сафійскага сабору

Дзяніс Дук. Фота Ximik.infoПад час раскопак на так званым Рагвалодавым гарадзішчы ў Полацку археолагі знайшлі крыж-машчавік 7.5 см у вышыню з выявай князя, які трымае на далоні будынак Сафійскага сабора.

Такім чынам вучоныя знайшлі найстарэйшую, на дадзены час, выяву старажытнай беларускай святыні. Акрамя таго ёсць меркаванне, што князь на крыжы — Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем — ці не самая легендарная асоба беларускай гісторыі і герой “Слова аб палку Ігаравым”.

Цяпер археолагі дабраліся да вялікага папялішча, датаванага Х стагоддзем. Цалкам верагодна, што гэта след захопу Полацка кіеўскім князем Уладзімірам, калі быў забіты першы полацкі князь Рагвалод і яго сыны, а дачка Рагнеда гвалтам стала жонкай захопніка. Кіраўнік раскопак кандыдат гістарычных навук Дзяніс Дук лічыць, што тут археолага чакаюць самыя цікавыя знаходкі.

Меткі: , , , , , , ,

Чытайце яшчэ