Сёння рабочыя спачатку знялі і вывезлі выяву рабоча-сялянскай еднасці, а потым, пры дапамозе бензапілы і аўтагену дэмантавалі каркас стэлы. Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай.
Па звестках з крыніц вартых даверу на месцы стэлы Віцебская епархія плануе ўсталяваць памятны крыж пра зруйнаваны Свята-Мікалаеўскі сабор. Праект шасціканцовага крыжу на пастаменце ўжо выканалі дызайнеры адной з вядомых віцебскіх фірмаў.