Полацкія ўлады вырашылі вярнуць гістарычнае імя вуліцы Леніна. Як паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на начальніка ідэалагічнага аддзела Полацкага гарвыканкама Аляксандра Адзіночкіна, ужо ўвосень шыльды з надпісам "вуліца Леніна" знікнуць. Вуліца атрымае назву Вялікая, якую насіла ў сярэднявеччы і да канца ХVIII стагоддзя. У далейшым полацкія ўлады плануюць зрабіць вуліцу Вялікую пешаходнай.