Агулам у фестывальныя дні ахоўваць парадак будуць 1300 супрацоўнікаў розных структур МУС. Узмацненне з Мінску прыбыло ў Віцебск на адмысловых МАЗах, якія выкарыстоўваліся пры разгоне вулічных акцыя вясны 2006 г. і з таго часу атрымалі мянушку “Аўтазак”. Цяпер гэтыя велізарныя машыны з закратаванымі вокнамі палохаюць мінакоў на віцебскіх вуліцах.
Пад час фестывальных мерапрыемстваў 300 супрацоўнікаў у цывільным будуць працаваць у цэнтры горада. Таксама тут будзе працаваць 50 відэакамер назірання, а агулам па горадзе іх будзе каля 100. Абяцае міліцыя не пакінуць без аховы і “спальныя” раёны Віцебска.
Нагадаем, што, акрамя п’яных боек, моцную праблему для міліцыі ўяўляе тое, што на “Славянскі базар у Віцебску” з’язджаюцца кішэнныя злодзеі ці не з усяго СНД. Так што будзьце пільнымі і беражыце свае кашалькі і мабільныя тэлефоны.