Пракурора Віцебскай вобласці просяць прызначыць А.Казуліну судова-медыцынскае абследаванне
Сябры Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) просяць пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско прызначыць судова-медыцынскае абследаванне лідэра гэтай партыі, былога кандыдата ў прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Адпаведны зварот пракурору сёння, 5 ліпеня, накіраваў старшыня абласной арганізацыі Анатоль Гнеўка.
У ім прыводзіцца інфармацыя пра збіццё Казуліна афіцэрам унутранай службы ў калоніі “Віцьба-3”, дзе палітык праходзіць пакаранне. “Граждане и члены партии обеспокоены за жизнь, физическое состояние и здоровье Александра Козулина, так как есть все основания для беспокойства”, – гаворыцца ў звароце. Актывісты БСДП (Грамада) просяць пракурора апытаць А.Казуліна і тых асоб, з якімі ён адбывае пакаранне, а таксама начальніка атрада наконт таго, ці меў месца факт збіцця ці прымянення фізічнай сілы ў адносінах да палітыка, паведамляюць “Белорусские н*и”.