Гледачы канцэрта “Viva, Евровидение”!” абяруць патэнцыйнага ўдзельніка “Еўрабачання-2008” ад Беларусі

Гледачы канцэрта “Viva, Евровидение”!”, што пачнецца сёння ноччу на “Славянскім базары ў Віцебску”, абяруць патэнцыйнага ўдзельніка “Еўрабачання-2008” ад Беларусі. На прэс-канферэнцыі вядомы артыст, кіраўнік Нацыянальнага тэлепраекта “ЕўраФэст” Аляксандр Ціхановіч сказаў, што гледачоў папросяць адзначыць на сваіх квітках нумары тых спевакоў, якія ім асабліва спадабаліся.  

На сённяшнім канцэрце, акрамя пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса “Еўрабачанне” розных гадоў, будуць спяваць і маладыя выканаўцы, за якіх і прапануюць галасаваць. Вынікі галасавання агучаць у тэлевізійнай версіі канцэрта ў верасні-кастрычніку. Але, як паведаміў А.Ціхановіч, гэта не азначае, што ўпадабаны гледачамі ў Віцебску спявак стане канкурсантам “Еўрабачання” ад нашай краіны. Апошняе слова ўсё ж застанецца за журы конкурса “ЕўраФэст”.

Сёння на сцэну Летняга амфітэатру выйдзе пераможца сёлетняга “Еўрабачання” Марыя Шэрыфовіч з Сербіі, расійскі гурт “Серебро”, наш Дзіма Калдун, які заняў шостае месца ў гэтым прэстыжным конкурсе, ягоныя былыя, не зусім шчаслівыя  ўдзельнікі Паліна Смолава, Анжаліка Агурбаш, гурт “Аляксандра і Канстанцін”, а таксама іншыя зоркі.

Меткі:

Чытайце яшчэ