Яўрэйская абшчына Полацка збіраецца адкрыць свой сайт
Полацкая яўрэйская абшчына хутка будзе мець сваё прадстаўніцтва ў інтэрнэце. Сайт ужо амаль гатовы, аднак імя яшчэ не зарэгістраванае.
Сайт змесціць гісторыю абшчыны, даведнік аб яўрэйскіх арганізацыях горада, асобная старонка будзе пра ветэранаў другой сусветнай вайны. Таксама будзе размешчаная інфармацыя аб 10 яўрэйскіх могілках Полацка.
Ідэя сайта ўзнікла ў старшыні полацкай абшчыны Аляксандра Іофіка. Ён жа і кіруе яго стварэннем.