Трагедыя здарылася у ноч на 11 ліпеня, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі. Непадалёку ад вёскі Загароддзе у 15 хвілін першага легкавы аўтамабіль, за рулём якога быў 25-гадовы жыхар Талачына, наехаў на групу падлеткаў, што ішлі уздоўж дарогі. Двое хлопцаў і дзве дзяўчынкі ва ўзросце ад 13 да 18 год загінулі на месцы. Як нам удалося высветліць, адзін з хлопчыкаў - жыхар Гомеля, які прыехаў на Талачыншчыну да родзічаў. Астатнія загінуўшыя падлеткі - мясцовыя жыхары. Па факце гібелі людзей узбуджана крымінальная справа, але да адказнасці кіроўцу прыцягнуць будзе немагчыма. Ен таксама загінуў літаральна праз некалькі секунд пасля таго, як забіў падлеткаў: аўтамабіль з'ехаў у кювет і урэзаўся у дрэва. Пасажыры, што былі у машыне, не пацярпелі.
Дарэчы, усе падлеткі мелі флікеры і ішлі па пешаходнай паласе. 25-летні мужчына, што кіраваў аўтамабілям, у мінулым годзе быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы таму, што быў вінаваты у нязначным дарожна-транспартным здарэнні.