Прывітанне... з космасу – такі незвычайны сюрпрыз для ўдзельнікаў і гасцей сёлетняга “Славянскага базара ў Віцебску” падрыхтавалі арганізатары гала-канцэрта майстроў мастацтваў Расіі. Якраз падчас канцэрта, які прайшоў 12 ліпеня ў Летнім амфітэатры, да ягоных гледачоў і ўсіх астатніх, хто быў у гэты час у Віцебску, звярнуліся расійскія касманаўты, якія знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі.