Першы сцяг залунаў над горадам прыкладна ў 23 гадзіны, другі — трохі болей, чым праз гадзіну пасля першага. Як нам стала вядома, да сцягоў Мірон па сваёй завядзёнцы прымацаваў цыдулкі: сцяг над абласным судом быў прысвечаны надыходзячым угодкам бітвы пад Грунвальдам, а наступны — таму, што беларускае свята яшчэ наперадзе.Увогуле, нейкая вялікай патрэбы вывешваць сцягі менавіта ў гэты дзень не было, бо бітва пад Грунвальдам адбылася 15 ліпеня. Такое ўражанне, што легендарны Мірон, проста хацеў паказаць, што можа прайсці сярод 1300 міліцыянтаў, апынуцца на ахоўваемым урадавым будынку і застацца незаўважаным. Нездарма і бел-чырвона-белыя сцягі ўзняліся над савецкімі сімваламі: на гербам СССР на будынку абласнога суда і над кавярняй, якая называлася “Аўрора” у гонар рэвалюцыйнага крэйсера.