Моладзь з трох краін – Беларусі, Латвіі, Расіі – збярэцца ў летніку «Бе-La-Русь»
У Верхнедзвінскім раёне на мяжы трох дзяржаў – Беларусі, Латвіі і Расіі – 26-29 ліпеня пройдзе міжнародны моладзевы лагер «Бе-La-Русь». Сёлета летнік адбудзецца ў шаснаццаты раз.
Арганізатарамі летніка выступаюць праўладныя арганізацыі – БРСМ, “Расійскі саюз моладзі”, “Саюз за прагрэс моладзі Латвіі”. Удзельнікамі лагера стануць актывісты гэтых і іншых моладзевых арганізацый і рухаў, прызнаных на афіцыйным узроўні ў сваіх краінах. У праграме летніка – песенны фестываль, спартовыя спаборніцтвы, разнастайныя конкурсы, дыскусіі, пасяджэнні “круглых сталоў”.