Народные новости Витебска

У Віцебску паставілі дошку гонару

Пасярод сквера на плошчы Леніна нядаўна з’явіўся новы аб’ект – абласная дошка гонару. З аднаго боку яна ўпрыгожана гербам Віцебска, з другога – картай Віцебшчыны, а па цэнтру змешчаны афіцыйны герб Беларусі. Дошка падзелена на шматлікія квадрацікі, куды і занесены перадавікі.

Ніякіх прозвішчаў тут няма, толькі назвы ў розных намінацыях. Так, лепшым сярод гарадоў вобласці адназначна прызнаны Віцебск. А вось лепшым раёнам – Аршанскі. Могуць ганарыцца тым, што трапілі на гэту дошку, многія прадпрыемствы, у прыватнасці “Белвест”. Ёсць тут і лепшыя паліклінікі, спартыўныя школы і г.д.

Радуе, што мясцовыя ўлады усё ж такі дадумаліся не ўсталёўваць гэту дошку на плошчы Свабоды, як планавалі раней. У скверы насупраць помніка Леніну такі аб’ект глядзіцца больш да месца, чым у цэнтры Віцебска.