Фальклорныя калектывы Віцебшчыны сталі лаўрэатамі фестывалю вясельных абрадаў у Польшчы
Фальклорныя калектывы Віцебшчыны сталі лаўрэатамі ХІ Міжнароднага фестывалю вясельных абрадаў, які прайшоў у горадзе Вэнгров у Мазавецкім ваяводстве Польшчы. Гледачоў уразілі цікавыя вясельныя абрады, якія прадставілі заслужаны аматарскі калектыў Беларусі – фальклорны ансамбль народнай музыкі “Паазер’е” і клуб народных абрадаў “Традыцыя”. Абодва калектывы – з Пастаў.
У фестывалі ўдзельнічалі артысты з Польшчы, Украіны і Беларусі. Сярод ганаровых гасцей былі прадстаўнікі ўраду і дэпутаты Сейма Польшчы, кіраўніцтва Мазавецкага ваяводства, дыпламаты з амбасад Беларусі і Украіны, паведамляе БелТА.