Грамадзянам Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, цяпер не трэба ездзіць у Мінск, каб атрымаць расійскі пашпарт. Пункт іх выдачы – прадстаўніцтва консульскага аддзела пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі – з’явіўся ў Віцебску.
Прадстаўніцтва знаходзіцца па адрасе: праспект Фрунзе, 35, корпус 1 (у памяшканні банка “Масква – Мінск”). Праца тут вядзецца тры разы на тыдзень – у панядзелак, сераду і пятніцу з 9 да 14 гадзін. З моманту адкрыцця расійскага консульства, а дзейнічае яно ў нашым горадзе з 1 чэрвеня, пашпарты атрымалі каля 50 чалавек, паведамляе газета “Народнае слова”.