У ноч з 25 на 26 ліпеня на усіх дамах па леваму баку (там дзе жылая забудова) вуліцы імя Валянціны Церашковай у Віцебску з’явіліся шыльды, якія паведамляюць, што цяпер гэта вуліца носіць імя Уладзіміра Плешчанкі.
Нагадаем, што вядомы віцебскі змагар за свабоду Бацькаўшчыны жыў на гэтай вуліцы ў доме нумар 30 корпус 1, а 26 ліпеня быў бы яго 59 дзень народзінаў. Шыльды са старой назвай, як можна меркаваць, пакінутыя часова, каб віцябляне не блыталіся і маглі знайсці вуліцу і па старой назве.