На Верхнядзьвіншчыне адчыняюць дзіцячыя садкі сямейнага тыпу

Пяць дзіцячых садкоў сямейнага тыпу працуюць у вёсках Верхнядзьвінскага раёну.

Як паведаміла медатыст раённага аддзела адукацыі Крысціна Цагойка, ідэя нарадзілася пасля таго, як адзін за аднім давялося зачыняць садкі ў тых вёсках, дзе заставалася меньш чым за 12 дзетак. Спачатку садкі планавалася зрабіць менавіта сямейнымі - каб за дзеткамі глядзела сямейная пара бацькоў-выхавацеляў. Але не атрымалася: мамку-выхавацельку на вёсцы знайсці можна, а вось бацьку - немагчыма. Да таго ж, і санстанцыя наўрад ці дазволіла б змяшчаць дашкольную установу у звычайнай вясковай хаце. Таму незвычайныя садкі зрабілі у памяшканнях зачыненых звычайных садкоў. Загадчыца-выхавацелька і яе памочніца даглядаюць ад пяці да адзінаццаці дзетак ва ўзросце ад года да сямі. Старэйшыя дапамагаюць сачыць за малодшымі, як у звычайнай сям'і. Да таго ж, у такія садкі прыходзяць пагуляць маладыя маці з немаўлятамі. А калі ў вёсцы пачынаецца дэмаграфічны ўздым, сямейны садок хуценька пераафармляюць у звычайны.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ