У гэтыя выходныя ДАІ зноў правядзе “паветраны” кантроль
Напрацягу трох дзён – 17-19 жніўня, ДАІ МУС зноў, як і ў мінулы ўік-энд, праводзіць кантроль на аўтамабільных дарогах з прымяненнем фотавідэафіксацыі і верталётнага патрулявання. Калі ў мінулы раз назіралі толькі за дарогамі Віцебшчыны і Гомельшчыны, то гэтым разам верталётны кантроль вядзецца на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
Калі дакладней, то пад назіраннем апынуліся аўтадарогі Брэст-Мінск – мяжа Расіі, Мінск-Магілёў, Мінская кальцавая аўтадарога, Лагойск-Смалявічы-Мар’іна Горка, Мінск-Гомель – мяжа Украіны, Мінск-Віцебск, Барысаў-Вілейка-Ашмяны, Мінск-Калачы-Мядзель, Мінск-Маладзечна-Нарач. Такое новаўвядзенне ў ДАІ звязваюць з тым, што ў выходныя, як правіла, павялічваецца верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.